 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Воч праменьні гаючым бальзамам заіскрыліся. - Сястра! На зямлі гэтай грэшнай таксама Ёсьць і пекла і рай. Рай - у позірку любай дзяўчыны‚ Маладой і прыгожай‚ як ты‚ Рай - у подыху кветак шыпшыны‚ У косах сонца залатых; У маршах‚ песьнях грымотаў і ветру... Не‚ ня тое. Пастой‚ паглядзі... На вяршыну гары Ай-Пэтры Узышоў чалавек адзін. Узышоў і упаў. Там балюча Нам зрабілася усім... Непаўторны‚ няўміручы Багдановіч Максім. Ты нічога аб ім ня чула‚ Ты ня ведаеш‚ сястра‚ Як любіў ён сэрцам чулым І народ свой‚ і край. Багдановіч - гэта дойлід Неразгаданых слоў. Ды над ім завязала доля Перавясло... І яго дагнаў ля магілы‚ Ім адзначаны‚ чарвяк... І яго даканалі бацылы. І я‚ падуладны Коха палцы Жыць‚ пакутаваць прыстаў. Растапырыла сьмерць пальцы Перад вобразам Хрыста... І стаіць‚ і глядзіць ён нясьмела На шпітальную пасьцель Сьцены белыя. Сёстры ў белым. І за вокнамі сьнежная бель.
1947-1953
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|