 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
І Зь ёю ў жыце ірваў я валошкі. Тады яна была амаль дзіцё. На гняздо курапаткі ножкай Наступіла‚ ойкнула і наўцёк... - Таня‚ Таня‚ гэта табе здалося: Ты іх не падушыла‚ не!... І яна ў нейкім дзяціным перапалосе Вачамі сінімі глядзела на мяне. ІІ Дні ішлі... Каласіліся нівы... Дні ішлі... Цярусілі сьнягі... Маладосьці бясьпечнай‚ бурлівай Узьвіваліся й над намі сьцягі. Акрыляла у росьце надзея. Дзень вясновы прынёс навіну: Нечакана‚ нядумана неяк Я ў Танюшы вачох патануў. ІІІ Неба сіняе‚ сіняе‚ Даль іскрыста-срэбная Радасьць мая йзрэбная Заіняла іняем. Коні-ветры хуткія‚ Як Танюша‚ пудкія. - Захініся хусткаю Перад ночы пусткаю. Усе дарогі згублены‚ Ні агнёў‚ ні месяца. У кажухох мы дубленых‚ Двое ў санях зьмесьцяцца... І пайшлі‚ і пайшлі вараныя... Пад дугой заліваецца медзь; Ветры буйныя‚ ветры начныя За саньмі пасьпяваюць ледзь-ледзь. А ў Танюшы салодкія губы‚ А ў вачох бірузовая квець... - Мне з табою і цёпла‚ і люба‚ На край сьвету-б вось гэтак ляцець. IV Гэта было даўно. Пакінуць Давялося мне бацькаў парог. Сустракаў я ня мала дзяўчынаў‚ Але Таню сустрэць ня мог. І калі загрымелі гарматы‚ Не скажу усяго‚ што было‚ Я дарогай‚ што зьбілі гранаты‚ Ня ішоў‚ а ляцеў у сяло. І насустрач‚ як сон‚ на сьвітаньне‚ Як сасонка‚ дзяўчына... «Няўжо Гэта ты?» - Гэта я... - Таня‚ Таня!.. У сотні сонцаў зіяй прыгажосьць! V Дні былі - гарцавалі коньнікі‚ Захліпаўся агнём кулямёт. Па начох партызаны з сасоньніку Мардаваць выяжджалі народ. Усьцілалі дарогі мінамі‚ А ледзь золак - ідзі‚ беларус‚ Разьміноўваў калёсаў шынамі! Што ім‚ злыдням? А немец: «Люс‚ люс!..» VI У Танюшы пахілая маці. А «бэфэль» - міны мусіць шукаць. Шкода Тані матулю утраціць: У кожным капсулі сьмерці рука. І сказала: «У вачох маіх радар‚ А у сэрцы дзявочым - магніт... Крывасмокаў маскоўскіх атраду Палічу партызанскія дні. Заўтра выйду ранюсенька-зранку І дарогу зраблю‚ як далонь. Хай ідуць вызваленчыя танкі‚ Хай не слабне зьнішчальны агонь». VII І пайшла‚ як зы мною калісьці Ірваць валошкі... Дарагое дзіцё‚ Хай цябе зямля сырая песьціць‚ Дзе паклала ты сваё жыцьцё. Я ня ведаю‚ што было прычынай: Здрадзіў «радар»‚ ці зманіў «магніт» - Невялічкая чорная міна Пагасіла надзеяў агні. - Таня‚ Таня‚ гэта табе здалося: Ты іх не падушыла‚ не!?... Толькі неба ў нямым перапалосе Вачыма сінімі глядзела на мяне...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|