 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Адзьвінелі клёны пад вакном‚ Лісьцем-медзьдзю высыпалі сьцежкі‚ Вось і ростань - горкае віно. Пагасаюць сумныя ўсьмешкі... Неяк сэрцу робіцца цясьней У грудзёх у часе разьвітаньня. Праляціць усё‚ нібы ў сьне‚ І журба і дні недаяданьня... Толькі вечна з намі будуць жыць: Нашай долі спады і ўзьлёты‚ Родны край‚ расьпяты на крыжы‚ І выгнаньня сум і адзінота. На зямлі мы толькі у гасьцях. Скажам дзякуй ветліваму дому. Перад намі невядзі прасьцяг‚ Заўтра едзем‚ толькі не дадому... Нас памчыць гарачы паравоз У туманы па горах і па схілах І ніхто ня ўроніць горкіх сьлёз Над тваёй няведамай магілай... Толькі‚ можа скоціцца зара‚ Зашумяць вятры на разьвітаньне. Дык пацісьнем рукі яшчэ раз І памчымся ветрам на спатканьне. І які-б ня быў жыцьця разьбег‚ Ці да сонца‚ ці ў прадоньне з кручы - Паклянёмся - ў цяжкай барацьбе Толькі сьмерць на векі нас разлучыць. Адзьвінелі клёны пад вакном‚ Лісьцем-медзьдзю высыпалі сьцежкі. Вось і ростань - горкае віно. Пагасаюць сумныя ўсьмешкі...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|