 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Беларусь‚ мая ты кветка‚ Як мне шчыра не кахаць Жыта буйнае ў палетках І‚ як мора‚ сенажаць... Сад зялёны каля хаты‚ Хлопца з пугай на кані... Лес‚ задуманы‚ кашлаты І начлежнікаў агні... На балоце бусла клёкат‚ Неба‚ соннае ад хмар... Жураўліны крык далёкі‚ Арабінавы пажар. Сьнег бялюткі‚ як лілея‚ Жарт вячорак уначы... Звон цымбалаў і жалеек‚ Сум заручаных дзяўчын... Усё так родна‚ блізка‚ міла‚ Сэрца радуе‚ калі Нават цёмная магіла На тваёй сьвятой зямлі. Не забыць начлег‚ палеткі‚ Жарт вячорак‚ сенажаць... Беларусь‚ мая ты кветка‚ Буду век цябе кахаць.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|