 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Больш я не сустракаю цягнікі. Нікім не спыненыя матылькі Пранізьлівых, пяшчотных, палкіх слоў Зьляцелі на душы тваёй сьвятло – Ад вершаў засталося толькі тло. Больш рана ў клетцы цела не адна – Расьце майго чаканьня птушаня, Як выпрастаецца ў чужым цяпле, Ўва мне пакіне сноў глыбокі сьлед – Крылом разрэжа вострым, як штылет.
2008
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|