 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Поле‚ поле... Нівы‚ сенажаці - Залаты‚ бязьмежны акіян... Ці ня тут заўчора мая маці Пралівала сьлёзы на бур'ян? Ці ня тут ад сонца і да зораў Гнулі сьпіну бацька і браты І пяялі песьні болі‚ гора?.. Поле‚ поле‚ чуеш? Гэта ты... Не пазнаць вас‚ нівы‚ сенажаці‚ - Залаты‚ бязьмежны акіян... Вырывае згорбленая маці Колькі раз аплаканы бур'ян. А браты і сёстры як асілкі: На касілкі - цэлыя стагі... Што да іх жняяркі і касілкі‚ - Як касілкі‚ рэжуць мурагі... І чамусьці косьці ня скіголяць‚ Б'ецца сэрца радасьцю маё‚ Бо наўкол раскінулася поле‚ Ня чужое‚ ўласнае‚ сваё.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|