 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Завеі дум... Салодкі сум... І роспач існаваньня... Куды ні йду‚ З сабой нясу дар сьвяты - каханьне. Ня я адзін Нясу яго‚ Ня я адзін‚ шчасьлівы... Зыйдзі‚ зыйдзі‚ О‚ дар Багоў‚ На сэрцаў чорствых нівы! Сьвятым агнём Спалі жарству Бязьлітасьці і злосьці; Засей зярнё‚ Зьбяры жніво‚ Разьвей па ветру восьці! Завеі дум... Салодкі сум... І роспач існаваньня... Куды ні йду‚ З сабой нясу Дар сьвяты - каханьне.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|