 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У садзе каля явару Крапіва і трава... Зіхціць з крапівы мрамарам Багіня хараства Юнона. Нібы просячы Спагады ў кагось‚ Абрубкі рук узносячы У бязьмежжа‚ кажа: «Вось‚ Багіня‚ чараўніца я... Цары і каралі‚ Як вербалозы ніцыя‚ Згібаліся‚ калі У руках трымала троны я... Што троны!? Увесь сусьвет. А зараз мо зялёныя Мне жабы запавет Праквакаюць. Забытая‚ Дзе сьліўні і вужы‚ Аплёвана‚ разьбітая На сьметніку ляжы...» У садзе каля явару‚ Крапіва і трава... Зіхціць з крапівы мрамарам Багіня хараства...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|