 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Расьцьвіталі ў полі васілёчкі‚ Васілёчкі ўсюды‚ дзе ні кінь... Ой‚ чаму кароценькія ночкі‚ Ой‚ чаму вялікія дзянькі? Дзень цалюткі жыцейка я жала‚ Мае ножкі‚ ручанькі баляць... Ой‚ чаму ты‚ ночанька‚ так мала? Няма часу зь мілым пагуляць. Вунь ідзе дарожанькай каханы - Перасталі‚ ножкі не баляць... Ня будзі матуленька‚ так рана... Дзень цалюткі спрытна буду жаць. Расьцьвіталі ў полі васілёчкі‚ Васілёчкі ўсюды‚ дзе ні кінь... Ой‚ чаму кароценькія ночкі‚ Ой‚ чаму вялікія дзянькі?
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|