 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я нікому вершаў Ня пісаў ніколі‚ А табе вось першай Я пішу. Што болей? Я ня слаўны Ленскі‚ Ты-ж і не Тацьяна... Родам я з-пад Менску... Часта‚ часта п'яны Я хаджу‚ бо цела І душа на ранах. Мо таму й запела Ліра аб каханай; Аб табе каханай‚ Аб табе адзінай‚ Не аб той‚ што танна Прадае радзіму; Прадае радзіму‚ Што гандлюе целам... Аб такой тварыне Ліра не запела-б. Я пішу сьвятому Сатварэньню Бога‚ Што жыве бяз дому‚ Нібы той убогі; Нібы той убогі‚ Што паходзіць з чэрні‚ Што крывавіць ногі‚ Як і я‚ аб церні...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|