 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ой‚ чаму я спаткаўся з табою?
|
Ой‚ чаму я спаткаўся з табою За сялом‚ дзе цьвітуць вясількі? Не знайду я нідзе супакою: Мне вачэй тваіх сьніцца блакіт. Тваю гібкую‚ стройную постаць Абдымаю я часта у сьне... Ой‚ ня муч‚ адкажы мне навошта Абяцала кахаць па вясьне? Я снуюся‚ нібы закалдован‚ І рукамі лаўлю сваю цень... І нішто мне ня міла‚ ня нова‚ Я кудысьці ішоў-бы‚ ляцеў... Ой‚ чаму я спаткаўся з табою За сялом‚ дзе цьвітуць васількі? Не знайду я нідзе супакою: Мне вачэй тваіх сьніцца блакіт.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|