 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ой‚ пайду ў няведамую даль Пад акорды іскрыпак вясны... Можа‚ ў далі разьвею я жаль І забуду трывожныя сны. Забінтована даль у туман‚ Нібы сьлёзы‚ раса на траве... І цябе там‚ мой любы‚ няма: Развітаўся са мною на век. Як убогая‚ ў полі стаю. Што рабіць і куды мне ісьці? Боль пякучы ў грудзёх затаю‚ Што завяла‚ таму ня цьвісьці. Ой‚ пайду ў невядомую даль Пад акорду іскрыпак вясны... Можа ў далі разьвею я жаль І забуду трывожныя сны.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|