 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Толькі месяц ясны гляне На мяне праз краты - Бачу вечнае змаганьне: Каін коле брата... Бедны Абель‚ родны браце‚ Лёс адзін мы маем: Ты жыцьцё даўно ўжо страціў‚ Сьмерць мяне чакае. Што-ж? Змаганьне дык змаганьне - Разламаю краты‚ Покуль сонца з неба гляне‚ Замардую брата... У маёй жыве ён хаце‚ Усё маё ён мае... Закалю‚ спалю багацьце... Каін‚ хай-жа знае.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|