 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Помніш‚ мама‚ той горад вялікі? Белы дом з вартавымі... вастрог? На пабачаньні ты чаравікі Мне зьняла з сваіх змучаных ног... Вартавы панукаў: «Поскорее!..» Разьвіталіся мужна‚ бяз сьлёз. А на заўтра туды‚ дзе ня грэе Улетку сонца‚ цягнік нас павёз... Шмат нас тут і малых і вялікіх‚ Шмат хто холад падужаць ня змог... І‚ калі-б не твае чаравікі‚ Я таксама... застаўся-б бяз ног... Вартавыя крычаць: «Поскорее!..» Пераношу ўсё мужна‚ бяз сьлёз. Ой‚ калі-ж мяне сонца сагрэе У тым краі‚ дзе радзіўся і рос?!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|