 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сібір‚ Сібір - халодная магіла‚ Забыць цябе няма ніякай сілы‚ Старая ведзьма‚ мачыха мая! Ой‚ колькі ты людзей акасьцяніла‚ А колькі іх‚ зьняможаных‚ пахілых‚ У чарзе над ямай чорнаю стаяць?! Яны стаяць‚ цякуць іх рэчкай сьлёзы‚ Іх ледзяняць траскучыя марозы Ды жаліць вецер‚ лютая зьмяя... Сібір‚ Сібір - халодная магіла‚ Забыць цябе няма ніякай сілы‚ Старая ведзьма‚ мачыха мая!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|