 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Куды ісьці? Каму ў вакно пастукаць? Хто мне адчыніць і працягне рукі‚ Як тры гады было таму назад? Вось тут калісь стаяла наша хата‚ А тут гуляў я часта зь меншым братам‚ І нам шумеў густы зялёны сад... Няма‚ няма ні саду‚ а ні хаты: Да трэскі ўсё расьцягнута‚ пакрата... У далёкі край пайшоў мой меньшы брат. А бацька дзе? А сёстры‚ а матуля? Даўно яны ў чужой зямлі паснулі І іх цяпер дабудзісься наўрад. Куды ісьці? Каму ў вакно пастукаць? Хто мне адчыніць і працягне рукі‚ Як тры гады было таму назад?
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|