 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
За вастрожнай сьцяной ды ў няродных краёх Маладосьць мая ўся праляцела. Сум па роднай зямлі выяў сэрца маё‚ А цынга перагрызла цела. Голад мучыў мяне‚ як агнём‚ дапякаў‚ Забіраў ён апошнюю сілу... Я карэньне гладаў‚ я ратунку шукаў - Маладым не хацеў у магілу. Сам ня ведаю як‚ мабыць‚ Бог захацеў‚ Каб я вынес пакуты Тантала. Дзякуй Богу‚ ня ўмёр‚ ды жыву бяз уцех - Маладосьць у вастрогах завяла.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|