 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ой‚ далёка ад мяне вы сяньня‚ Пахкія‚ чаборавыя ўзьмежкі! Разгубляў я па шляхох выгнаньня Радасьць і маўклівыя ўсьмешкі. Выйду ў поле‚ ў туманы я гляну Новай і няветлівай краіны‚ Палячу у мроях на курганы‚ У родныя‚ зялёныя даліны... Там у маі зь любай‚ дарагою Кветкі мы пад месяцам зьбіралі... Шархунцы зьвінелі пад дугою‚ Коні нас уносілі у далі... Ой‚ далёка ад мяне вы сяньня‚ Пахкія‚ чаборавыя ўзьмежкі! Разгубляў я па шляхох выгнаньня Радасьць і маўклівыя ўсьмешкі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|