 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Засьпяваць-бы вясёлую песьню - Не раскратаю ў сэрцы струн: Дзень тут цешыцца радасьцю весьняй‚ Там маю растралялі сястру... Я ня ведаю ўночы‚ ці ці ўраньні‚ Толькі ведаю - ружы цьвілі... У бел-чырвоным вянчальным убраньні На магілу яе прывялі... Прывялі... Вецер блытаў ёй косы... Вочы кат ручніком завязаў... У халодныя буйныя росы Пакацілася зорка-сьляза. Пакацілася. Зьнікла. Нікога... Хто запаліць другую зару? Завілася у цернях дарога І мая і твая‚ Беларусь.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|