 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Чарнавокая‚ мілая Майя‚ З нерасплецянай русай касой‚ Адшумела зялёным ты маям‚ Верасьнёвай пажоўклай красой. У туманамі павітыя далі Ты пайшла і панесла з сабой Тую песьню‚ што колісь сьпявалі‚ Тую песьню‚ што клікала ў бой... Што было‚ я таго не шкадую‚ Быль мяне ня трывожыць нічуць... Толькі песьню тваю маладую Яшчэ раз я хацеў-бы пачуць. Чарнавокая‚ мілая Майя‚ З нерасплецянай русай касой‚ Адшумела зялёным ты маям‚ Верасьнёвай пажоўклай красой.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|