 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ня прыйду‚ не чакай‚ о‚ матуля мая‚ Хоць ня ў ліку я ў бітве палеглых... Нявідзімка-рука засыпоньвае яў‚ Гумку смокчуць бясьпечныя нэгры... Не замоўклі‚ гуляюць дзе-недзе вятры... На Алімпе «Багі» ў непакоі‚ Толькі «кулі» Шанхаю сусьвет дагары Не паставяць. Сапраўдныя воі Прытупілі мячы... Доўга будуць гастрыць: Той пары я наўрад прычакаю‚ Калі ўдзень і ўначы самалёты ўгары‚ Як калісьці закружацца зграяй... Ня прыйду‚ не чакай‚ о‚ матуля мая‚ Хоць ня ў ліку я ў бітве палеглых... Нявідзімка-рука засыпоньвае яў‚ Гумку смокчуць бясьпечныя нэгры...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|