 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Іграе Жорж... У бараку змрок. Зьвініць чуць-чуць гітара... «Тыфліс‚ Тыфліс... Мая Маро‚ Тамара маіх мараў. Цябе адну ў грудзёх нашу‚ З табою і загіну...» - Сыграйце‚ Жорж‚ я вас прашу: «Ой‚ ненько Украіна...» «Цябе забыць ня маю сіл‚ Ды хто забыць прымусіць». - Сыграйце‚ Жорж‚ для нас усіх Хоць што аб Беларусі... У другім кутку‚ нібы знарок‚ Хтось «Рускага» ударыў... «Тыфліс‚ Тыфліс... мая Маро‚ Тамара маіх мараў...»
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|