 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Перанёс я прыгодаў нямала‚ Упіваўся рамантыкай бою‚ А цяпер‚ як казаў Купала‚ Засталося - у вір галавою. Хай падымуць мяне аптымісты На калючыя дзіды сатыры... Адкажу - а ні крыкам‚ ні сьвістам Ня стрымаць жураўліны вырай. Жураўлёў каб пазбавіць палёту‚ Жураўліных маленечкіх місій - Жыць яны загубілі-б ахвоту І каменьнем зваліліся-б з высі. Перанёс я прыгодаў нямала‚ Упіваўся рамантыкай бою‚ А цяпер‚ як казаў Купала‚ Засталося - у вір галавою.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|