 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Як валацугі‚ на чужыне. Стаім дарог на скрыжаваньні‚ І ўсіх гняце адно пытаньне: Куды нас заўтра доля кіне? Здэнэрваваныя чаканьнем Чагось нязнанага‚ як сьцені‚ Мы ад сьвітаньня да сьвітаньня Сваёй палохаемся цені. Як на забойцаў‚ ці зладзеяў‚ Глядзяць няласкавыя вочы. У прадоньне канулі падзеі... Твой кожны крок хтось пільна сочыць. Мо сэрца насьцеж ім расхрыстаць І паказаць‚ як кроў шчарнела? Чаго ён хоча‚ дух нячысты‚ Ад нас бяздомных‚ кулі белых? Няўжо ня мець нам супакою Ад гэтай злыбядзі да скону? Няўжо Усявышняга рукою Ня скрэсьліць лютасьці дракона? Я веру ў Божую ўсясілу‚ У нашу веру і збавеньне. Мы перад злыдням да магілы Ня будзем поўзаць на каленях. Хрыстос Уваскросьне ясным раньнем‚ Ён нас падыме з дамавіны... І пасьля доўгага чаканьня Абдыме маці свайго сына.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|