 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ой‚ разьвею я сум‚ Больш ня буду тужыць‚ Не пакратаю сэрцы міноры. Пазьбіраю красу І ў паэмаў брыжы Упляту васілёчкамі ўзоры. На выгнаньні туга‚ Нібы тая смала‚ Прыліпае да сэрца што хвілі. Спомніш родны свой гай‚ На ускраі сяла - І ня хочаш‚ а голаву схіліш. За сялом‚ у гаі‚ Я пазнаў першы раз Боль пякучы і слодыч каханьня... У тым гаі‚ бы ў раі‚ Залатая зара Шархунцом шалясьцела да раньня... Што было‚ адплыло У туманы‚ ў далячынь‚ Адцьвіло‚ як цудоўная ружы. Я пакінуў сяло‚ У край чужы ідучы Сьлёзаў буйных стрымаць не падужаў. Мне шапталі палі: - Буць шчасьлівы‚ паэт‚ Мы чакаем цябе з новай песьняй. Я сказаў‚ што‚ калі Абыйду цэлы сьвет‚ К ім вярнуся я з радасьцю весьняй. Што разьвею я сум‚ Больш ня буду тужыць‚ Не пакратаю сэрцы міноры. Пазьбіраю красу І ў паэмаў брыжы Упляту васілёчкамі ўзоры.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|