 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Жаўрукоў шчабяткія клярнэты Срэбным россыпам будзяць цішу‚ І дзяўчатам агеньчыкі кветак. Уплятае вясна у касу. Бо выданьніцы‚ сосны‚ бярозкі Углядаюцца ў люстра вазёр; Абступіў задумённыя вёскі Гаманкі непакратаны бор. У прасторах жытнёвай хвалі Б'юць у грудзі сінявых лясоў; Вабяць клічуць блакітныя далі Незямною бруёй галасоў. Вечары‚ буйнаросыя раньні!.. Дзе такія цудоўныя ёсьць? Я душу нявыгойна параніў Аб тваю‚ Беларусь‚ прыгажосьць.
15 травеня 1958 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|