 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Шмат мы зьмералі крокамі даляў‚ Не адзін мілы вобраз пагас; І жывых‚ няжывых пакідалі‚ Але Край‚ родны‚ з намі‚ у нас‚ Ён гамоніць‚ галосіць‚ трызвоніць Цяжкім стогнам разьбітых званоў‚ Гострым мечам нястрымнай Пагоні‚ Гучнай славай палеглых сыноў. Ён гракоча‚ шуміць і шчабеча Буйнай хвалею Нёман-ракі‚ Разгалосам птушынага веча‚ Ціхім шэптам чароту‚ ракіт... Ад зямлі непачатага краю‚ Да няведамых тых берагоў Беларусь б'е ў сэрцы‚ гукае Лязгаценьнем чужых ланцугоў.
27 травеня 1958 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|