 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дзень замкнуў залатую браму І ключы захаваў у хмарах; У суцішна-трывожную гаму Уключаюцца сэрца ўдары. Нявідомыя граюць музыкі Няпісаныя псальмы пралюдый. Падымаецца месяц вялікі‚ Спаць кладуцца малыя людзі. Гэтак проста ўсё і складана‚ Даўніну пазнаём мы па скрыптах‚ Ды стаяць‚ ня плывуць у акіяны Караблі ў пірамідах Эгіпту...
1954 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|