РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пойдзем...
Пойдзем, сушачы вечных крыві й сьлёз разводзьдзе,
      К лепшай долі зь вялікай надзеяй,
Пойдзем, пойдзем туды, адкуль сонца ўзыходзе,
      Адкуль вецер прыветлівы вее.
 
Пойдзем, кінуўшы скаргі, а дружна і сьмела,
      Вайну ворагам выдадзім дужым, –
Пойдзем, пойдзем усе на вялікае дзела,
      Досыць гніць у сьне марным, ланцужным.
 
Пойдзем шчасьце сабе будаваць небылое,
      Пакуль крэпкі і вера, і сілы, –
Пойдзем, пойдзем крышыць ўсё абманнае, злое,
      Будзіць праўду паўстаці з магілы.
 
Пойдзем, ўзяўшы за сьцяг свой і роўнасьць, і згоду,
      Жыцьця лепшага покуль ня знойдзем,
Пойдзем, пойдзем сабе здабываці свабоду,
      Як адзін, як адзін дружна пойдзем!
 
27.XI.1906
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.