 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Расою буйнай сьпёкі смагу Ня ўтоляць пальмы ў пустэльні. Спадзеўны гымн‚ глушы развагу‚ Настальгіі агонь пякельны! Пустэльні што? Я ня пустэльнік‚ Ня сьніць мне сны ў цянётах пальмаў. Мне-б там‚ дзе стромы звоніць ельнік‚ Дзе ў дуб стагодні пярун пальнуў‚ Сачыць разгульле навальніцы‚ Шаптаць малітву ў затульлі... Забудзь. Глядзі на камяніцы‚ Бадзяйся вывіхамі вуліц‚ Улевай соды ўтольваў смагу‚ Што тыя пальмы ў пустэльні. Спадзеўны гымн‚ глушы развагу‚ Настальгіі агонь пякельны!
1957 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|