 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Баюся ў моўкны мой пакой заходзіць‚ Хто скажа - трус... А я прайшоў агні. І супакой - знаходзіў у прыгодзе‚ Чакаў‚ бы вязень волі‚ маўкліні. Тады‚ як неба на зямлю йшло ў наступ‚ Хрысьцілі высь пражэктараў нажы‚ - Я прабіраўся‚ што вужака‚ пластам У тыл варожы... Вось тады я жыў. Тады затоеным я жыў дыханьнем І прагна піў маўклівасьць зораў‚ ніў. Ды перажыў раз маўкліню кананьня... Маўклівіць ноч. Баюся маўкліні.
21 траўня 1955 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|