 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Прашу ня шмат - кунегі‚ ласкі‚ Спагадных слоў і цяплыні. Жыцьцё‚ я ведаю‚ ня казка‚ І людзі - згорбленыя пні‚ Тугой пакрытыя карою‚ Сьвідруе шашаль іх душу. Цябе хрысьцілі пад зарою‚ Пад ветру воплескі і шум. З тваіх грудзей ліліся песьні‚ Віла вянок ты маіх сноў... Чаму ружовы ранак весьні Ня ўсьміхаецца нам уноў? Няўжо блакіт засьвідзеў казкі? О‚ людзі‚ згорбленыя пні! Прашу ня шмат - кунегі‚ ласкі‚ Спагадных слоў і цяплыні.
1957 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|