 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Імпэрскі за хмарамі дом Згубіў залацістую піку... З імпэтам юнацкіх гадоў Заходжу ў горад вялікі. У цёмнай Гудзоне вадзе Масты абмываюць калені. Канае ўтомлены дзень‚ На шыльдах забыўшы праменьні. Павісьлі на вежах вятры‚ Ня зьлезуць у вуліц цясьніны. Прастораў зялёных парыў Я ў Парку Цэнтральным пакінуў. Гляджу на вітрыны‚ у іх Паўвуліцы‚ бы на экране. На грудзях зламаных маіх Суценяў прываблівых танец. Успыхваюць‚ гаснуць агні‚ Мільгаюць вачыма машыны... І Шэрман на срюбным кані‚ І постаць крылатай жанчыны. Іду і іду‚ як у сьне. З вышыняў зрываюцца гмахі І з гулам ляцяць на мяне Ды ў землю ўлазяць з размаху. Ня быў тут мітычны Буньян І Біл зы сваімі сябрамі‚ А хто затрымаў акіян І горы ўздыбіў рукамі? Граніт і зялеза наўкол‚ Купаюцца людзі ў поце... Хутчэй на прастор‚ дзе шчыгол Сінявыя браткі залоціць.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|