 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У Нэвадзе дыміцца трава‚ Лёд кіпіць у паўночнай стыні... Дзе дрыготнае цела схаваць‚ Дзе душу адагрэць? У сьвятыні. Славіць Бога суладны хор... Я прыпомніў далёкія сіні‚ Раскулачваньне‚ арышты‚ мор Ды гульню басаты ў сьвятыні. Прападзі ты‚ разбойны род. Дзякуй Богу за кут на чужыне. Выдавалі нас гіцлям на звод. Ратаваліся мы ў сьвятыні... «Знойдзем вас пад зямлёю»‚ - крычаць. Кроў у сэрцы часамі стыне. Крыжа злыдзень баіцца. Мяча Не падыме нясьмелы. А сіні Сьвішча «спутнік»... Трывога‚ адчай. Сходзіць сьвет пяруновым клінам... Дзе Адама нашчадкам спынак? - У імя Айца і Сына...
1957 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|