 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Цябе ніколі я ня клікаў‚ Сама ты зьнекуль нечакана Ў хвіліны ўзьнёсласьці вялікай Мне несла роздыхі Баяна. Рукою сноў ускалыханы Паперу браў‚ пяро ў рукі; З крыві расхлюпанае раны Бруілі болі згубнай гукі. Кунегай сэрцы песьціў мала‚ Ня ў ногу рытмы кавылялі‚ Стыхіі пеніліся хвалі... Ты мне ні слова не казала. І мо таму часамі сорам На голас даўні аглядацца‚ А забіякі злосным хорам Клююць на сотні варыяцый. Цябе ніколі я ня клікаў‚ Нат для сябе неспадзявана Прашу - суворай і вялікай Прыдзі ў сугучнасьці чаканай!
1957 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|