 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
1 Я падслухаў цябе ля крыніцы‚ Улюбленец багінь трыялет. Прыгажосьці тваёй таямніцы У сінявым трызвоне зарніцы‚ Што ў срэбныя хвалі глядзіцца Там дзе сумна схіліўся паэт. Я падслухаў цябе ля крыніцы‚ Улюбленец багінь трыялет. 2 Апошні раз даю зарок Урэзаць песьні сумнай крыльле. Яна‚ змагарнасьці прарок‚ Зьбівае з рытму войны крок: Аб ёй сказаў якісь прарок: Яе ўзвышша - замагільле. Апошні раз даю зарок Урэзаць песьні сумнай крыльле. 3 «Ня было і няма весялосьці...» Ул. Дудзіцкі «Ня было і няма...» І ня трэба. Весялосьцю ня купіш тугі. На абрусе блакітнага неба Ёсьць акраец няспытаны хлеба‚ Найвялікшая сэрца патрэба На аблоні‚ дзе вецер тугі... Ня было і няма... І ня трэба. Весялосьцю ня купіш тугі. 4 Не‚ ня плакаць ад злосьнікаў сьмеху. Я валею сьмяяцца да сьлёз. Дон Кіхоты галосяць - пацеху! Старадумы - паэму пра стрэху! Ідыёты - маўклівага рэха!.. Ці-ж паэт не пад сонцам узрос? Не‚ ня плакаць ад злосьнікаў сьмеху‚ Я валею сьмяяцца да сьлёз.
Жнівень 1956 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|