 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
З табою быў я справядлівы. Прайшоў па сэрцы дзідай час‚ Цяпер я грэшны‚ нешчасьлівы. Ці раз я чуў твой сьмех глумлівы І дакараў сябе ці раз. З табою быў я справядлівы. Мяне вялі душы прылівы‚ Сьвятых надзей агонь ня гас. Цяпер я грэшны‚ нешчасьлівы. Пад'юджваў юны дух гульлівы‚ Ў прарокаў багне часта граз. З табою быў я справядлівы. У сьне лавіў твой цень трымсьлівы‚ Насіў партрэт твой на паказ. Цяпер я грэшны‚ нешчасьлівы. Паблытаў сьцежкі век імклівы‚ Каханьня слодыыч - не для нас. З табою быў я справядлівы‚ Цяпер я грэшны‚ справядлівы.
1957 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|