 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Варожыць ноч‚ смуглявая цыганка‚ На трэфах зор сівых вякоў спакон. Ня сьпіцца мне. Блакітная фіранка Казлыча скроні. Звонкамі вакон Глядзяць дамы трывожна‚ таямніча‚ Палошча вецер ночы чорны шаль; Мільгае ў небе срэбра і крышталь‚ Мільгнеш і ты ў вечнасьць зоркай - зьнічам.
1959 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|