 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Гараць агні. Зацьміла сонца згага‚ Губляецца ў тумане небасхіл‚ А мы ідзём‚ трымаем раўнавагу‚ Ды падаюць зьнямогыя бяз сіл. А мы ідзём‚ імпэтам гоім раны‚ Утолім спрагу горкую расой. О‚ цудаў сьвет! О‚ край укрыжаваны! Хто вас спавіў пакутай і красой? Далёкі шлях‚ а мэта бліжай‚ бліжай‚ Гараць агні‚ знаёмыя агні... Няхай маланка нашы сьлёзы ніжа І зорамі рассыпле ў вышыні.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|