 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Не адзін яшчэ лістапад Адшуміць у нябыт жоўтым лістам‚ Будуць вёсны наведваць сад З салаўём‚ шчабяткім‚ галасістым. Над магіламі тых‚ што ішлі У бой‚ няроўны‚ з думай аб волі‚ Навявацьмуць сон кавылі‚ Ды вятры ня ўмоўкнуць скуголіць. Прыдзе хтось‚ курганы ўзарэ‚ Каб рассыпаць у вёсну зярняты‚ Спатыкнецца сашнік на «ўрэз»‚ На аскепках‚ іржавых‚ гранаты. Скліча сход гаспадар зямлі. Там‚ дзе з воямі змоўкла і зброя‚ Размахнецца ўвесь абэліск З двума словамі: «Слуцкім Героям».
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|