 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ня стыгне войная адвага‚ Паходаў дальніх сьняцца сны; Жыцьця няўтоленая смага Прыгодаў гойдае чаўны. Вятры сустрэчныя скуголяць‚ Грымотны блізіцца ўздых... Ці шторму буйная сваволя Спраможа поступ маладых? Ад сьмелых рызыкі‚ натугі Скрыгочуць крыкі ляднікоў... Крывёй абмытыя ратугі Пад ногі вымасьцім вякоў. Паходні жужлай не сатлелі‚ Наш гарт змагарны не асьмяг; Шрапнэльлю шытыя шынэлі Ня кінем з ганьбай у кустах. Мы ня шукаем Тропік Рака - На штурм уснадзім караблі‚ І кінем зноў вандроўны якар У бухце Сонечнай Зямлі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|