 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Марыі й Міколу Ганьком
Калі ў чэрвеньскі вечар Зязюля Вам гады лічыла, А Вы цешыліся кожнаму «ку-ку» Ікрычэлі: «Ячэ раз, яшчэ раз!» Ці думалі Вы тады, Дзе накукаваныя гады Пражываць будзеце? Калі хадзілі Вы па родных гонях За плугамі, ці па ягады, Забаўляліся з малечай у пікара, Ці песьняй пры калаўроце Насалоджваліся, - Ці не варажылі вы тады Пра шчасьце? І дзе яно, І якое яно І калі-ж нарэшце Да Вас загляне... Калі на ніве добра апрацаванай Асачылі Вы сейбіта, - Павольнага, памяркоўнага, Натхнёна-працавітага, - Ці гадалі тады, Што некалі й самім давядзецца Сейбітамі добрага й адвечнага Крочыць... на чужыне? І што на чужыне Зярняты роднага прарасьці Могуць, А праросшы, Успамагаць зьняможаную, Зьняволеную Матку...
2.Х.1976.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|