 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Стары кукабара із поўнаю сілай Сьмяецца-рагоча над сьвежай магілай. Якісьці нябожчык спачыў тут учора, Прыйшоў з-за паўсьвету, спазнаўшы шмат гора. А дзесьці далёка ў забранай краіне Заплакала восень па страчаным сыне. Вясёлкі вясны і запах сенажаці, І гоман лясоў, песьняў родных багацьце, - Усё адышло із юнацкім імгненьнем, Насьпелых, нязьдзейсненых мар-лятуценьняў... Ішоў час злавесны, ішоў час пануры, З Усходу й Заходу нахлынулі буры, І хіжыя варвары ўдужкі ўзяліся, Край родны ў пажарах вайны папяліўся, І там, дзе зязюля табе кукавала, Сабе рыхтавалі Тэўтоны Валгалу. «Рабы раскаваныя» перлі з Усходу, І гібель, і пекла прынесьлі народу. Прапалі тады твае мары і ўзьлёты У дымах пажараў ваеннай Галготы. Радзіма цярпела ў няволі і ў болі Ад хіжых тытанаў на Марсавым полі. І ты, ў ліку тысяч яе абаронцаў, Стараўся здабыць зямлю й волю пад сонцам. Змагліся, аслаблі, было ўсіх замала, Калі Беларусь вас на бой заклікала. На новых і сьвежых яшчэ папялішчах Варвары з Усходу спаўлялі ігрышча. Як хочаш адмерай, - з Бабруйска й Нясьвіжа Далёкім ёсьць шлях да Паўдзённага Крыжа! Маскаль ладзіў дома свабодзе хаўтуры, Выгнанца ў чужыне віталі кэнгуры. Ох цяжка! Як цяжка зусім без натхненьня Пускаць у зямельку чужую карэньне! Ты гукаў і клікаў сваіх у грамаду Жыцьцё на выгнаьні даводзіў да ладу. У працы грамадзкай удзел браў сумленна, Кароткі свой век ты пражыў не дарэмна. Ты годнасьць і мужнасьць пакінуў у спадак, Каб браў зь цябе прыклад руплівы нашчадак. І богу й народу злажыў ты ахвяру, Дарма хай рагоча цяпер кукабара.
25.III.1983.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|