 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ты разьлёг перада мною У васеньнім тумане, Быццам кветкай маладою На зялёным дыване Ды усьмешкай гор, далёкай Ты чаруеш позірк мой: Эх, здаецца-б не памінуў Вечна цешыцца табой! Плывуць думкі, успаміны; Прад вачыма устаюць Слаўнай прошласьці часіны, Што нам прыклады даюць. Колькі-ж памяткаў хаваем Аб мінуўшчыне сваей?! Кажны зьведае, пазнае Чым праслынуў ты даўней. Чую славы тваей рэха, Бачу велічнасьць тваю, Дык ня дзіва, што з уцехай Табе гімн я запяю. Слава Вільні - прыгажуні, Слава прошласьці тваей, Хай гісторыя на струнах Пяе гімн табе далей!
18.IX.1943.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|