 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
За што кроў нявінная лілася патокам? За што паняволеньня сыпаўся зьдзек? Ці-ж шчасьце глядзела на нас крывым вокам? Ці ты, беларусе, ня быў чалавек? За што шмат нявінных у турмах гібела? За што сьвіст нагаек да працы змушаў? Ці-ж сонца заглянуць да нас не хацела? Ці ты, беларусе, мо' працы ня знаў? За што праз далёкія пусткі Сібіры Крывавы твой сьлед пуцявіну праклаў? Ці-ж цеснай зрабілася Матка-Радзіма? Ці сьцежак не стала праз родны твой край? За што так бясстыдна душу тваю шчыру Злачынцы спаганілі ў цяжкі твой век? Ці-ж ты ня быў вечна адданым Радзіме? Ці ты ня быў годным жыцьця чалавек? * Змагайся, мой браце, часіны праходзяць, Хай меч твой за праўду ў руцэ заблішчыць, Каб злыдні парадку ня думалі болей, Што мы бяз прумусу ня можам і жыць. Змагайся, мой браце, за родную справу Каб ворагаў вонкі адстрашыць навек, Хай сьцяг твой падыме вышэй тваю славу, А ворагі ўбачаць, што й ты чалавек.
8.V.1943.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|