 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Вышэй, родны брат, галаву падымі На сонца, на неба, на зоры зірні, Падумай: чаго мы сьвеце жывем? Якою дарогай кудою індзем? Ты-ж сынам бяздольнай краіны абран І прышласьць павінен здабыць сабе сам Дык горда вышэй галаву падымі І стойка ўдзел у змаганьні вазьмі! Нічога ня дасца бяз хвалі ахвяр Часіне крывавай павінен быць дар: - Што сьмерць прадстаўляе? - Нам вольнасьць важней, - Мей гонар палегчы для справы сваей. Што скажам радзіме як спросіць цябе Ці помніў ты слабых у цяжкай бядзе? Што скажаш? Ці з сорамам будзеш стаяць? Бярыся за справу! Ня трэба чакаць! Дык сьмела ўверх падымі галаву І дружна прыкінься за справу сваю! Аб шчасьці прыпомні! Жыцьця не жалей! Мей гонар палегчы за вольнасьць дзяцей!
17.VI.1943.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|