Засьпявае жыта ў полі, цьвіце васілёк. Да каго нам прытуліцца, трэба свой куток. Бо чужы дом сэрца раніць і душу скрабе. Там замкі ў сьмецьці хаваюць яны ад цябе. Цьвіце, цьвіце ў полі грэчка, чуваць пах мядоў, Ды не радуецца сэрца, як чужы загон. А крынічка выцякае з нашае мяжы, Шлі, бывала, сюды людзі, каб папіць вады. Поле ў нас адабаралі й растраслі куток, Ходзім сёньня бы цыганы, каб каўтнуць глыток. I крынічку раскапалі, не цячэ вада, У асфальт замуравалі, капае сьляза. Ні памыцца, ні нагрэцца, ні вады папіць, Усё чужое, ўсё ня наша, трэ ў прыгоне жыць. Пчолы з вульляў у пагоду па мядок лядуць, А ад смагі, каб напіцца, вады не знайдуць. Бо атручаныя кветкі сёньня на палях, Перасохлі нашы рэкі ў чужых руках, Апусьцела й Палесьсе, не растуць дубы, Разьвявае тарпу вецер, дзе цьвілі сады. А ля хатаў ў агародах не цьвітуць квяткі, Незавешаныя вокны, зьнялі рушнікі, А ў нашым агародзе не квітнее мак, Уместа яго сёньня ў модзе жаўцее рапак.
Восень 2003.
|
|