 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Нацярпеўся народ і не вытрымаў Чорны справы выконваць Масквы. Пад уладаю цара Ірада Засталіся цяпер мы адны. Будзем зваць маскалёў «ясным сонейкам», Косткамі шлях на ўсход усьцілаць, Каб маскалям было хадзіць роўненька, У ГУЛАГу народ катаваць. Не спалохаюць Украіну астрогамі, Люд нямала шляхоў пратаптаў, Больш ня гнаць украінцаў калонамі, Каб народ на выгнаньні ўміраў. Нацярпеўся ваш люд і страх выкінуў З моцным духам бацькоў і дзядоў! Ужо з вольнаю вы Украінаю, З роднай мовай і верай сыноў! Усталі годна стары са старою, Хоць галовы бялейшы за сьнег. Ідуць жонкі і мужыкі грамадою, Зь імі вучні, студэнты - увесь сьвет! З садкоў дзеці на плошчы стаялі Ля бацькоў і не йшлі дамоў спаць. Украіну-свой край ратавалі, Каб шчасьлівым яго потым знаць. Дзе бясстрашны народ, там і воля, Сіл у чужынцаў не хопіць зламаць! Ужо сьвеціць на шлях іхні сонейка, Не пайдуць больш тайгу пілаваць!
Зіма 2005 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|