 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я – там дзе мары ператвараюцца ў прысак Рукамі вугольле гарачае разграбаю, Прыгадваю твару твайго бездакорныя рысы, І думаю што нездарма за цябе паміраюць. Усе мае вечныя жыцьці – валошкі ў жыце, Усе мае дзеці – адлюстраваньні ў вадзе, Адбіткі ног на дарогах кроўнага краю, Усё пасьпее памерці за крок да раю. Цалую цябе і рана сівеюць скроні. Ратую цябе, каб ня быў ты ў сумленьне закуты. Зацягнуцца рваныя раны, вандроўнік мой родны, Душа як будзе балець – прыкладзі трыпутнік.
10.VII.2009.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|