 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я ізноў з табой. Ночкай мляваю Ты галоўкаю кучараваю Да грудзей маіх прыхінаешся, У халодны змрок усьміхаешся. Як на полымі, на падушачцы Думкі паляцца, ў бездань рушацца. Не, ня можа быць гэта яваю: Ня ідзе мая кучаравая... А знаёмая тая вуліца Сёньня прывідам страшным туліцца. Каміны наўсьцяж і разваліны. I цябе няма. Дом твой спалены. Сад стаіць адно ў белай замяці. Ты ня згінула ў маёй памяці, Незабыўная зорка ясная. Ты – надзей іскра непагасная. Сьцежкі нас вялі і губляліся, У альтаначцы мы кахаліся. Мабыць мілы сад пазаростаны, Спахмурнеў, як я, у доўгай ростані. Але прыйдзе час – мне ўсё-ж верыцца, Залатая рыбка будзе ў нераце. Тая вуліца адбудуецца, Можа й голас твой там пачуецца.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|